Помнікі кніжнай культуры Беларусі
Кніга з’яўляецца своеасаблівым летапісам часу. Кнігі, як і людзі, маюць свой лёс. Да беларускай кніжнай спадчыны ён не быў міласэрны. На працягу стагоддзяў яна несла непапраўныя страты. А тое нешматлікае, што захавалася, раскідана па кнігасховішчах розных краін свету. У сітуацыі, калі немагчыма вярнуць на Радзіму самі помнікі кніжнай спадчыны Беларусі, надзвычай актуальным з’яўляецца выкарыстанне сучасных …
