Пасяджэнне цыклавой камісіі

11 студзеня адбылося пасяджэнне цыклавой камісіі выкладчыкаў агульнаадукацыйных прадметаў.     У рамках пасяджэння выкладчыкі Габроўская І.М., Каскевіч С. М. і Літвінчук Н.А. падзяліліся сваім вопытам работы па тэме “Міжпрадметны падыход на ўроках беларускай і рускай літаратуры”, прадэманстравалі заданні і прыклады выкарыстання міжпрадметнасці на розных этапах урока.