Для навучэнцаў падрыхтаваны шэраг мерапрыемстваў. Яны ўжо прынялі ўдзел у конкурсе малюнкаў па творах беларускіх пісьменнікаў і стварылі віншаванкі «Са святам, родная мова».
Усе вучэбныя групы актыўна праяўляюць сябе ў мерапрыемствах. Дух суперніцтва перерос у дух супрацоўніцтва, дзе перамагае любоў да роднай мовы і роднага краю.
У гандлёвым цэнтры Triniti каля 100 чалавек прынялі ўдзел у флэшмобе, які накіраваны на тое, каб аб’яднаць людзей, стварыць добры настрой і запрасіць жыхароў горада на адзіны дзень галасавання.
Сярод удзельнікаў і навучэнцы каледжа. Моладзь праспявала папулярную беларускую песню «Касіў Ясь канюшыну».
Навучэнцы таксама раздавалі наведвальнікам ГЦ тэматычныя лістоўкі з напамінаннем важнай даты — 25 лютага 2024 г.