ggkst.by

Учреждение образования
«Гродненский государственный
колледж строительных технологий»

Наш адрес: 230010, г. Гродно, пр-т Я.Купалы, 18.
Телефон(факс) приёмной колледжа:
8 (0152) 31 25 61
e-mail: kst@ggkst.by

Версия для слабовидящих

Belarusian Russian English

Помнікі кніжнай культуры Беларусі

Кніга з’яўляецца своеасаблівым летапісам часу. Кнігі, як і людзі, маюць свой лёс. Да беларускай кніжнай спадчыны ён не быў міласэрны. На працягу стагоддзяў яна несла непапраўныя страты. А тое нешматлікае, што захавалася, раскідана па кнігасховішчах розных краін свету.

У сітуацыі, калі немагчыма вярнуць на Радзіму самі помнікі кніжнай спадчыны Беларусі, надзвычай актуальным з’яўляецца выкарыстанне сучасных тэхналогій для іх дакладнага ўзнаўлення, якім з’яўляецца факсімільнае выданне.

Са шматлікімі факсімільнымі выданнямі кніжных рарытэтаў і маладаступных помнікаў пісьменства з фонда аддзела мастацтва Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі імя Я.Ф. Карскага можна азнаёміцца на выставе “Помнікі кніжнай культуры Беларусі” у чытальнай зале бібліятэкі нашага каледжа.

Першымі наведалі выставу навучэнцы 436-й і 442-й груп разам з майстрам в/н Р.С. Аўдзеевым и куратарам А.В. Шавро. Бібліятэкар Л.Л. Вдавенка пазнаёміла прысутных з гісторыяй з’яўлення і бытавання кнігі, звязанай з распаўсюджаннем хрысціянства на нашых землях. Наведвальнікі паглядзелі і палісталі факсімільныя выданні Тураўскага, Полацкага, Слуцкага Евангелляў, створаных у ХI – XVI стагоддзях.