У рамках Тыдня роднай мовы 20 верасня 2022 г. ў каледжы была праведзена акцыя “Маё любімае слова па-беларуску”. Да стварэння інтэрактыўнага воблака далучыліся навучэнцы, супрацоўнікі і госці каледжа.
Жадаючыя маглі напісаць на рознакаляровых лістках дарагія і блізкія для іх словы на роднай мове. Большасць палічыла самымі дарагімі словамі «Матуля», «Бацькаўшчына», «Мір», «Беларусь», «Жыццё», «Каханне».