
Новыя спецыяльнасці, як і кантрольныя лічбы прыёму, кожны год фарміруюцца ў адпаведнасці з запытамі арганізацый — заказчыкаў кадраў. Толькі для атрымання сярэдняй спецыяльнай адукацыі ў 19 установах ССА вобласці ў гэтым годзе плануем прыняць больш за 4 тысячы чалавек, — адзначыў начальнік аддзела прафесійнай адукацыі галоўнага ўпраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкама Андрэй Батура. — Што тычыцца прафесійна-тэхнічнай адукацыі, то ў каледжы вобласці плануем прыняць 2788 учарашніх школьнікаў. Гэта на 75 чалавек больш да ўзроўню мінулага года. Рэалізоўваць праграмы ПТА ў нас будуць 16 устаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі. І тут таксама плануецца адкрыццё або аднаўленне падрыхтоўкі па запатрабаваных для рэгіёна кваліфікацыях.
📌Сярод такіх навінак, напрыклад, “Тэхнічная эксплуатацыя і рамонт абсталявання электрастанцый і сетак” у Воранаўскім і “Будаўніцтва і эксплуатацыя аўтамабільных дарог і дарожных збудаванняў” у Слонімскім дзяржаўных каледжах.
📌Новую спецыяльнасць “Дызайн гукавога асяроддзя” для тых, хто марыць спалучаць тэхнічныя веды, артыстызм і выкладанне, адкрылі ў Гуманітарным каледжы ГрДУ імя Янкі Купалы.
📌У Гродзенскім дзяржаўным політэхнічным каледжы пачнецца падрыхтоўка па спецыяльнасці “Будаўніцтва і эксплуатацыя энергаэфектыўных будынкаў і збудаванняў”. Гэты каледж стане другім у краіне, які будзе рыхтаваць прафесіяналаў такога кшталту.
Падрабязней на сайце 👈