ggkst.by

Учреждение образования
«Гродненский государственный
колледж строительных технологий»

Наш адрес: 230010, г. Гродно, пр-кт Я.Купалы, 18.
Телефон(факс) приёмной колледжа:
8 (0152) 31 25 61
e-mail: kst@ggkst.by

Версия для слабовидящих

Belarusian English Russian

Вандроўка па старым горадзе на літаратурную выстаўку

У шосты школьны дзень група 415 з куратарам І.Я. Дзямідзік і бібліятэкарам Л.Л. Вдавенка наведалі выставу, прысвечаную класікам беларускай літаратуры “Янка Купала і Якуб Колас – нацыянальны гонар Беларусі”. Такую выставу падрыхтаваў аддзел мастацтва ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф. Карскага”.

На выставе прадстаўлена каля 300 экспанатаў з фонду абласной бібліятэкі і прыватнай калекцыі Аляксандра Віктаравіча Сявенкі. Гэта кнігі, паштоўкі, канверты, фотаздымкі, значкі, маркі і розныя іншыя прадметы, якія маюць дачыненне да тэмы экспазіцыі.

На выставе нашы навучэнцы пазнаёміліся з рэпрынтнымі перавыданнямі кніг Янкі Купалы і Якуба Коласа. Гэта копія Пецярбургскага выдання зборніка вершаў Янкі Купалы “Жалейка” 1908 года, рэпрынты кніг Якуба Коласа “Песьні-жальбы” 1910 года і “Другое чытанне для дзяцей беларусаў” 1909 года. Гонар выставы – прыжыццёвыя зборнікі Якуба Коласа “Вершы” і “Паэмы”, якія былі выдадзены ў 1946 годзе, адразу пасля Вялікай Айчыннай вайны; фотаздымак сустрэчы Якуба Коласа з франтавікамі, зроблены ў пераможным 1945 годзе.

Па дарозе на выставу група зрабіла невялікую вандроўку па старым горадзе. Юнакі затрымаліся каля знакамітага помніка архітэктуры барока ­– Фарнага касцёла, каля помніка на месцы разбуранай Фары Вітаўта, каля помніка Маршалу Савецкага Саюза В.Д. Сакалоўскаму, каля Маладзёжнага цэнтра – помніка архітэктуры канструктывізма.

Оставьте комментарий